Працягваем сумеснае падарожжа з бібліятэкай – бібліобусам аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК”Дзятлаўская раённая бібліятэка”. 23лістапада ўрамках творчага бібліятэчнага праекта”Один день с библиотекой – библиобусом. Случайные фото” бібліятэкар бібліобуса сумесна з творчым калектывам сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва ДУК ”Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” наведалі жыхароў вёсак Міроўшчына, Труханавічы, Пацаўшчына, якія абслугоўваюцца праз бібліятэку – бібліобус з акцыяй “З песняй ў кожны дом”. Негледзячы на дрэнную пагоду наведвальнікі падыходзілі да “кніжнай” машыны, выбіралі цікавыя кнігі, часопісы.Пад чароўныя гукі баяна разам з творчым калектывам выконвалі беларускія народныя песні.