У памяці ўсё засталося былое
Бацькі, два браты і малая сястра.
Абраз у куце , пабяляная хата
І пах тых бліноў, што матуля пякла.
Цяпер я сам бацька,шчаслівы дзядуля.
З сівой барадою і зморшчкі на лбе.
Але зноўку і зноўку, як у дзяцінстве бягу я
Па малой радзіме, што бачу ў сне.
Габузян Карына (пляменніца мастака) . “Бераг дзяцінства”
У рамках краязнаўчага праекта “Іх імёны ў гісторыі краю” у філіяле “Жукоўшчынская сельская бібліятэка — цэнтр духоўна – мастацкай спадчыны” прайшоў прагляд выставы- вернісаж “За гонар маем лічыць земляком” ( мастак Арсень Дваранін). Дваранін Арсень Міхайлавіч нарадзіўся ў в.Малыя Краглі Дзятлаўскага раёна, беларускі мастак дэкаратыўна – прыкладнога мастацтва,член Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь з 1989 года.У 1964 годзе закончыў Жукоўшчынскую васьмігодку. Пазней паступіў у Мінскі архітэктурна – будаўнічы тэхнікум, які закончыў у 1968 годзе. Дыпломнай работай быў архітэктурны праект, прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Гэтая работа прынесла першы поспех — яна экспанавалася на ВДНГ у Маскве і атрымала сярэбраны медаль.У 1977 годзе закончыў Беларускі тэатральна – мастацкі інстытут. Дыпломная работа экспанавалася на Усесаюзнай выставе дыпломных работ у г.Вільнюсе. Пазней пераехаў у Гомель, дзе жыве і цяпер.Мастак працуе ў жанры жывапісу — партрэт, пейзаж, нацюрморт. Асабліва талент мастака раскрыўся ў жанры габелену. На выставе літаратура аб жыцці і дзейнасці мастака ксеракопіі яго карцін “Музыка” ,”Ружы”, “Лес” і інш. Выставу дапаўняюць фотаздымкі, вершы пляменніцы, прысвечаныя мастаку.