У рамках Міжнароднага дня супраць фашызму, расізму і антысемітызму ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшла тэматычная інфармацыйная гадзіна з удзелам прадстаўнікоў прафсаюзнага руху, працоўных калектываў, грамадскіх і ветэранскіх арганізацый раёна, дзятлаўчан. Вядучыя сустрэчы Святлана Магера і Марына Лапушка зрабілі экскурс у гісторыю і расказалі, што менавіта ў ноч з 9 на 10 лістапада 1938 года на тэрыторыі Германіі і Аўстрыі адбылася першая масавая акцыя ў адносінах да яўрэяў: было забіта каля 90 чалавек, сотні – паранены, 3,5 тысячы – адпраўлены ў канцэнтрацыйныя лагеры, спалены сінагогі, дамы, гандлёвыя і камерцыйныя прадпрыемствы. Маштабны пагром, які пазней атрымаў назву “Крыштальнай ночы” ці “Ночы разбітых вітрын”, паклаў пачатак Халакосту – масаваму знішчэнню яўрэйскага народа, ад якога загінулі 6 мільёнаў чалавек. Гэтай трагічнай падзеі папярэднічаў прыход на пасаду канцлера Германіі ў 1933 годзе лідара партыі нацыянал-сацыялістаў Адольфа Гітлера, які абяцаў вярнуць Германіі былую вялікасць і разабрацца з расавым ворагам – яўрэямі. Праўда, акрамя іх, нацыстамі жорстка знішчаліся народнасць рома, беларусы, народы з чорным колерам скуры, душэўна і фізічна хворыя людзі. І самымі страшнымі “фабрыкамі” па знішчэнні мірнага насельніцтва, у тым ліку ні ў чым невінаватых дзяцей, сталі лагеры смерці і гета. Падрабязнасцi

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.