Ужо сталі традыцыйнымі сустрэчы з кнігай «Забытые книги желают познакомиться», што арганізоўваюць супрацоўнікі аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду. 26 верасня бібліятэкар наведала ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна” аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў. Ім была прапанавана сустрэча з кнігай пісьменніка-фантаста Аляксандра Бяляева “Человек-амфибия”, які ўжо амаль 100 гадоў назад прадказаў абвастрэнне экалагічных праблем ваздушнага басейна планеты, стварэнне штучнага лёгкага, распрацоўку фізіялагічных тэхналогій даўгачаснага прабывання чалавека пад вадой і стварэння падводных заселеных дамоў.
Бібліятэкар пазнаёміла з сюжэтам рамана, адбыліся прагляды створанага супрацоўнікам аддзела буктрэйлера па кнізе і трэйлера экранізацыі фільма па кнізе. Спадабаўшаяся кніга знайшла свайго чытача.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.