Ужо сталі традыцыйнымі сустрэчы з кнігай “Забытые книги желают познакомиться”, што арганізоўваюць супрацоўнікі аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду. 29 кастрычніка бібліятэкар наведала ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна” аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў. Ім была прапанавана сустрэча з аповесцю, якая вучыць нас людзей з любоўю і адданасцю адносіцца да братоў нашых меньшых і быць адказнымі затых, каго прыручылі.
Бібліятэкар пазнаёміла з сюжэтам аповесці Гаўрыіла Траяпольскага “Белый Бим Чёрное ухо”, адбыліся прагляды створанага супрацоўнікам аддзела буктрэйлера па кнізе і трэйлера экранізацыі фільма па кнізе. У дапаўненне слухачам былі прапанаваны прэзентацыі “Загадки и тайны домашних животных” і “Домашние животные в загадках”. На памяць аб сустрэчы ўдзельнікі атрымалі каляндары-візітоўкі на 2025 год з выявай галоўнага героя Біма.
