Мінулы год парадаваў нас цёплым летам. Але, нягледзячы на глабальнае пацяпленне, зіму ніхто не адмяняў. Ідучы па вуліцах, не пашкодзіць і аглядзецца: як там нашы суседзі – птушкі. Лёс многіх з іх залежыць ад нас. Аб гэтым гаварылася на першым пасяджэнні аматарскага аб’яднання “Сцяжынка” інфармацыйна – асветніцкай гадзіне “Захаваем птушак – захаваем будучыню”. Бібліятэкар расказала, як і чым трэба карміць птушак. Дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах. Затым правялі акцыю «Пакормім птушак разам». З пластыкавых бутэлек зрабілі кармушкі і развесілі іх на дрэвах каля бібліятэкі. Наступны этап акцыі – падкормка птушак і назіранні за кармушкамі працягнецца да канца зімовага перыяду.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.