28 лютагаў Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава прайшло пасяджэнне выніковага Савета сектара культуры райвыканкама з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Аляксандравіча Беляткі і намесніка начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Сняжаны Віктараўны Куратчык. Удзел у ім прынялі работнікі бібліятэк.
Сняжана Віктараўна Куратчык павітала калег і падвяла вынікі сустрэчы. Яна адзначыла высокі ўзровень работы дзятлаўчан. Сняжана Віктараўна падзякавала бібліятэчным работнікам раёна за праектную дзейнасць. — “Вы “гучыце” на ўзроўні вобласці і вышэй, дзякую за выніковую работу”, – сказала яна.
Сярод узнагароджаных Граматамі сектара культуры Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта былі супрацоўнікі бібліятэкі: метадыст аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка ”Бортка Марына Леанідаўна, бібліятэкар І катэгорыі філіяла “Казлоўшчынская ГПБц” Лішык Аксана Уладзіміраўна, калектыў аддзела маркетынгуі сацыякультурнай дзейнасці ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” загадчык Сербін Святлана Валянцінаўна, калектыў аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” Магера Святлана Уладзіміраўна.
