Чароўнае падарожжа куфэрка “Ларец книгоЧЕЯ” працягваецца. 14 студзеня ў рамках праекта бібліятэчнага тэатра кніжных прадстаўленняў “Магия чтения” супрацоўнікі аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду наведалі ДУА “Дзіцячы сад №2 г. Дзятлава”. Для маленькіх гледачоў ладзіўся лялечны спектакль “Зайкина избушка”. Дзеці з хваляваннем назіралі за тым, як у хітрай лісы ледзяная хатка вясной растала і яна выгнала зайку з лубяной хаткі. Але ж зайка не застаўся адзін са сваёй бядой. Пасля спектакля дзеці адказалі на ўсе пытанні бібліятэкара, значыць слухалі і глядзелі спектакль вельмі ўважліва і з захапленнем. На памяць аб сустрэчы малечы атрымалі размалёўкі па казцы, пазнаёміліся з маляўнічымі кніжкамі і зрабілі фота з лялечнымі героямі.