12 сакавіка бібліятэкар Дзятлаўскай раённай бібліятэкі Лаўра Кунюціце правяла гадзіну інфармацыі  “Закон обо мне, и мне о законе” прысвечаную  Дню Канстытуцыі. На мерапрыемстве  прысутнічалі вучні 8Б класа СШ №3 г. Дзятлава. Бібліятэкар расказала ўдзельнікам пра гісторыю дзяржаўнага свята. З прагляду відэароліка яны даведаліся, што трывалым падмуркам нашай Канстытуцыі з’яўляюцца Статуты Вялікага Княства Літоўскага, па якім на працягу трох стагоддзяў жылі нашы продкі. Вучням цікава было даведацца пра тое, што дзяржаўная ўлада ў нашай краіне падзяляецца на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Кожная з іх самастойная, але яны ўзаемадзейнічаюць паміж сабой і ўраўнаважваюць адна адну. Напрыканцы гадзіны хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у віктарыне “Ці ведаеш ты закон ?”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.