Дзень права “Закон пра мяне і мне пра закон” прайшоў у філіяле “Раклевіцкая сельская бібліятэка–клуб”. У праграме Дня: выхаваўчая гадзіна “Закон пра мяне і мне пра закон”, тэматычная паліца “Закон краіны – твой закон”. На мерапрыемства быў запрошаны інспектар па справах непаўналетніх Філіповіч Мікалай Вячаслававіч. Мікалай Вячаслававіч расказаў аб крымінальнай і адміністратыўнай адказнасці непаўналетніх, правёў гутарку пра шкодныя звычкі, засяродзіў увагу на больш значную тэму сённяшняга часу – “Палавая недатыкальнасць непаўналетніх”. Расказаў больш падрабязна пра віды гвалту, якія артыкулы ў крымінальным кодэксе адказваюць за гэта злачынства. Нагадаў куды падлеткі павінны звярнуцца, калі сталі ахвярай. Затым прайшла інформ –хвілінка “Не молчи, ты не один”.