8 снежня ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання ладзіўся Дзень права “Законы будзем паважаць, свае правы мы будзем ведаць”. На гэтым мерапрыемстве прысутныя змаглі пашырыць веды аб правах чалавека. Пазнаёміцца з дзейнасцю ААН і Канвенцыяй аб правах дзіцяці дапамог прававы навігатар “У свеце права і закона”, які пачаўся з невялікай экскурсіі ў гісторыю правоў чалавека. Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны “Закон і ты”, пазнаёміліся з кніжнай паліцай “Чалавек і закон”.