Увазе чытачоў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі — цэнтра агульнадаступнай інфармацыі дзейнічае выстава-настрой “Закружилась в небе осень”. Аўтары кніг, прадстаўленых на выставе, апавядаюць пра тое, што менавіта восень натхняла многіх паэтаў і пісьменнікаў, мастакоў і кампазітараў на стварэнне выдатных і геніяльных твораў. Яркія, маляўнічыя кнігі так і просяцца ў рукі. Яны дапамагаюць прачуць восеньскі настрой, улавіць водар яблыкаў, гаючую свежасць мяты, вабіць ўдалячынь грыбны дух. Вершы А. Пушкіна, Ф. Цютчава, А. Фета, С. Ясеніна падкрэсліваюць усю прыгажосць прыроды і пачуццёвую глыбіню паэзіі. Наведвальнікі дакрануліся да таямнічага света паэзіі, музыкі і жывапісу, пазнаёміліся з творчасцю паэтаў, мастакоў і кампазітараў, якія захапляліся восенню і ўключалі яе ў свае творы. Восень выдатная і прывабная па-свойму. Яна нясе душы шчодрасць, сэрцу — цяпло ад чалавечых зносін, уносіць у наша жыццё непаўторную прыгажосць !

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.