Чверць чытачоў Дзятлаўскай раённай бібліятэкі складаюць людзі сталага ўзросту. Да дадзенай катэгорыі карыстальнікаў бібліятэкары праяўляюць асаблівую ўвагу: адбываецца іх абслугоўванне, арганізацыя вольнага часу. Добрай традыцыяй стала адзначаць у бібліятэках Дзень сталага чалавека. Бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі да гэтага свята 1 кастрычніка падрыхтавалі віншавальную паштоўку “Залаты ўзрост”.