Пусть лёгким и приятным настроением
Вас встретит на пороге Новый Год!
Пусть душу он наполнит настроением,
Пусть счастьем в дом уверенно войдёт!
Працягваем сумеснае падарожжа з бібліятэкай – бібліобусам аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК ”Дзятлаўская раённая бібліятэка”. 14 снежня ўрамках творчага бібліятэчнага праекта ”Один день с библиотекой – библиобусом. Случайные фото” бібліятэкар бібліобуса сумесна з творчым калектывам сектара пазастацыянарнага абслугоўванняна сельніцтва ДУК ”Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнайтворчасці” наведалі жыхароў вёсак Руда-Яварская, Гута, Капці, Скрундзі, Чарлёнка, Падвялікае з акцыяй “Запалі зорку жаданняў”. Угэты марозны снежаньскі дзень да чытачоў бібліятэкі завіталі Дзед Мароз з унучкай Снягурачкай і спадарыняй Зімой. Жыхары вёсак з задавальненнем пісалі жаданні на зорачках і ўпрыгожвалі імі ёлку. Удзельнікі атрымалі каляровыя паштоўкі і салодкія падарункі ад Дзеда Мароза і Снягурачкі. Пажаданні моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, даўгалецця, цудоўнага насторою гучалі ў гэты зімовы дзень.