Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 2 ліпеня, бібліятэкар Раклевіцкай сельскай бібліятэкі — цэнтра традыцыйнай культуры ладзіла на базе “Раклевіцкага дзіцячага сада – базавай школы” краязнаўчае падарожжа “Запаведнай сцежкай па дзіўных мясцінах Беларусі”. Задачы гэтага мерапрыемства пашырыць веды дзяцей пра Беларусь, яе прыроду, гістарычнае мінулае, развіваць творчае мысленне, эстэтычны густ, выхоўваць цікавасць да нацыянальнай культуры