Традыцыйна ў час вясновых канікул Дзятлаўская раённая бібліятэка праводзіць  Тыдзень дзіцячай кнігі. У гэтыя веснавыя дні дзецям прадставіцца магчымасць паўдзельнічаць у  розных літаратурных конкурсах, віктарынах. Бібліятэкары падрыхтавалі для іх шмат цікавых і разнастайных мерапрыемстваў.
22 сакавіка адбылося адкрыццё. Тыдня дзіцячай кнігі пад назвай  “Запрашае Каралева кніга”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 4 класа Гімназіі № 1 г. Дзятлава. Дзеці акунуліся ў казачны свет, свет чараўніцтва і дабрыні разам з Каралевай кнігай. Для іх правялі віктарыну “Адгадай казачнага героя”, вызначалі чароўныя прадметы герояў у гульні “Поймай сказку”, удзельнікі ўгадвалі мелодыі з розных мультфільмаў у конкурсе “Угадай мелодыю”, пазнаёміліся з кніжнай выставай “Добрый мир любимых книг”.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.