Ты вечна будзеш сярод нас,
І непаўторна тваё імя.
Легендай стане ў вяках,
Паходняй, што сваім праменнем
Паможа ў будучыню шлях
Прабіць наступным пакаленням.

Максім Танк

7 ліпеня споўнілася 140 гадоў вялікаму паэту, выразніку дум, класіку беларускай літаратуры Янку Купалу. З нагоды гэтай даты аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў літаратурную імпрэзу “Запрашаем да Купалыˮ. На мерапрыемства завіталі аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” і дзённага знаходжання грамадзян сталага ўзростуДзятлаўскага рённага аддзелаГродзенскага абласнога кіравання Фондусацыяльнай аховы насельніцтва. Падчас мерапрыемства гучалі вершы і песні на вершы Купалы, адбыўся паказ відэароліка “Дзяржаўны беларускі музей Янкі Купалыˮ, адказвалі на пытанні віктарыны ведаў “Жыццё і творчасць Янкі Купалыˮ. На пляцоўцы каля бібліятэкі “Кніжная вясёлка летаˮ таксама гучала Купалаўскае слова. У цяньку велічных дрэў яно, як быццам бы, яшчэ больш узвышалася і ляцела да нябёсаў.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.