5 снежня ў рамках бібліятэчнага творчага фота-праекта перасоўнай бібліятэкі–бібліобуса “Мы этой земли продолжение” жыхарам вёсак Белякі, Сачыўляны, Явар, Буйкі была прапанавана выстава-дыялог “Защити своё завтра сегодня“ прымеркаваная да Сусветнага дня правоў чалавека. Чытачы пазнаёміліся з кнігамі і часопісамі па праву, асабліва іх зацікавілі рубрыкі: “Ваш юрыст” (часопіс “1000 саветаў”), “На абароне вашых правоў” (часопіс “Сваты”), “Пытанні юрысту” (часопіс “Я на пенсіі”). Затым былі прапанаваны буклеты Беларускай натарыяльнай палаты “Самое важное о завещании”, ”Что важно знать при оформлении наследственных прав”.