29 чэрвеня лялечны тэатр «ЧытайКА» аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі запрасіў наведвальнікаў аздараўленчага лагера «Усмешка», што дзейнічае пры «Сярэдняй школе №1 г. Дзятлава» на пастаноўку чароўнай казкі для самых маленькіх «Заяц-хваста». Пасля прагляду лялечнай пастаноўкі дзеці гулялі ў казачную віктарыну, удзельнічалі ў жартоўных конкурсах. Пазітыву дадаў музычны конкурс «Чароўны капялюш», які мог разгадаць думкі. Дзеці самі ўдзельнічалі ў пастаноўцы казкі «Рэпка». Напрыканцы мерапрыемства пазнаёміліся з ўсімі казачнымі персанажамі лялечнага тэатра і зрабілі памятнае фота.