23 чэрвеня наведвальнікі працоўнага лагера “Лидер” прынялі ўдзел у гутарцы-роздуме “Зберажы сябе для жыцця”, якая прымяркоўвалася да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам і прайшла ў Казлоўшчынскай ГПБЦ. Бібліятэкар расказала пра наркотыкі, паказала відэаролікі пра наркаманаў, вынесла некалькі пытанняў для абмеркавання і напомніла пра крымінальную адказнасць за набыццё і збыт наркотыкаў. Да мерапрыемства была аформлена выстава “Імя бяды — наркотык”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.