3 красавіка ў рамках бібліятэчнага праекта перасоўнай бібліятэкі -бібліобуса “Старшее поколение выбирает чтение” для чытачоў аддаленых вёсак, якія абслугоўваюцца праз бібліятэку-бібліобус ладзілася выстава-парада “Здароўе — мудры ганарар”. Мерапрыемства прымеркавана да Сусветнага дня здароўя. З мэтаю прыцягнення ўвагі людзей сталага ўзросту да здаровага ладу жыцця, з жыхарамі вёсак Савічы, Яхноўшчына, аграгарадка Раготна бібліятэкар правяла гутарку аб падтрымцы здароўя, прапанавала памяткі “Маленькие хитрости крепкого здоровья”, якія змяшчалі пазнавальныя рубрыкі:дачныя правілы, аб фізічных нагрузках, 12 правілаў актыўнага даўгалецця і інш.