У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшла гадзіна інфармацыі «Здароўе згубіш — новае не купіш» пад дэвізам «Быць здаровымі хочам». А пачалася яна з 10 правілаў здаровага ладу жыцця, якімі падзялілася бібліёграф Марына Крупіца. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар Святлана Магера расказала, што чалавек часта сам творца свайго здароўя і таму вельмі важна з ранняга ўзросту займацца фізкультурай, загартоўваць арганізм і выконваць правілы асабістай гігіены. Далей былі праведзены рухомыя і моўныя гульні, фізкультхвілінка. Станоўчыя эмоцыі, здаровае саперніцтва, спартыўны дух спаборніцтва прысутнічалі на працягу ўсяго мерапрыемства.