Што такое здароўе, як яго берагчы і не зрасходаваць на працягу ўсяго жыцця разважалі ўдзельнікі мерапрыемства 18 студзеня ў Раготнаўскай сельскай бібліятэцы – клубе. Для людзей сталага ўзросту ладзілася гутарка-рэкамендацыя «Здаровым быць – век доўгі жыць». Шмат цікавага пачулі для сябе прысутныя. Сваімі разважаннямі і карысным набытым на працягу жыця вопытам па гэтай тэме падзяліўся кожны ўдзельнік. Адбылася пазітыўная вясёлая гутарка, якая дабавіла добрага настрою, тым самым прадоўжыла жыццё кожнага на некалькі хвілін, таму што гумар і добры настрой – лепшы сродак для працяглага жыцця чалавека. Прайшоў бібліятэчны квілт «Што такое здароўе?». Адказы атрымаліся розныя, але сэнс адзін: здароўе – гэта стан поўнага фізічнага, двухоўнага і сацыяльнага дабрабыту, гэта самае вялікае багацце.