19 верасня для вучняў 2 класа ДУА “Казлоўшчынская СШ” прайшла гутарка “Здоровая семья – семья без насилия”. Бібліятэкар расказала дзецям аб відах жорсткасці і гвалту, куды варта звяртацца ў выпадку цяжкіх жыццёвых сітуацый. Рабяты абмяркоўвалі розныя абставіны, з якімі яны могуць сутыкнуцца ў сям’і, школе, на вуліцы, пры зносінах з аднагодкамі. Праглядзелі відэаролік “Ёжик”, “О доброте”. У выніку ўсе сышліся ў меркаванні, што людзі павінны паважліва ставіцца адзін да аднаго, любіць свет вакол сябе, перасцерагаць іншых ад гвалту і жорсткасці.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.