1 верасня супрацоўнікі ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка”  арганізавалі бібліятэчную пляцоўку “Зецельская гасцёўня”  у  гарадскім парку  г.Слоніма  ў рамках  Дня беларускага пісьменства і друку.  Малая радзіма… Гэта той мілы куток, любоў да якога пасяляецца ў сэрцы чалавека назаўсёды. Гэта край нашых продкаў, працавітых і мудрых людзей, якія пакінулі нам у спадчыну шматвекавыя здабыткі. Таму наша пляцоўка была    прымеркавана Году малой радзімы. Госці свята змаглі пазнаёміцца з выставай-прэзентацыяй “Бацькоўскую спадчыну захаваем на вякі”, дзе размешчаны матэрыялы  аб гісторыі Дзятлаўшчыны,  рэтра-экспазіцыя “Фотаімгненні з гісторыі Дзятлаўшчыны”, міні-макеты архітэктурных помнікаў Дзятлава. Кніжную выставу дапоўніла фотазона прысвечаная 75-годдзю Гродзенскай вобласці. Маленькія наведвальнікі на нашай пляцоўцы весела праводзілі час на гульнёвым падворку “Кошык весялосці”. Тут яны знаёміліся  з цікавымі сучаснымі дзіцячымі кніжкамі, ўдзельнічалі ў вясёлых конкурсах, гульнях. А для тых хто захацеў адпачыць і выпіць кубачак гарбаты мы запрасілі ў “Чайную-чытальню”, дзе госці смаглі  не толькі пачаставацца гарбатай з хлебабулачнымі вырабамі, але і пагартаць, пачытаць цікавую кнігу.

У рамках святкавання Дня беларускага пісьменства былі ўзнагароджаны пераможцы рэспубліканскага конкурсу, арганізаванага Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай бібліятэкай «Бібліятэкі – асяродак нацыянальнай культуры». Сярод пераможцаў конкурсу Дыплом другой ступені ў намінацыі “За падтрымку і развіццё чытання” атрымала Раклевіцкая сельская бібліятэка – цэнтр традыцыйнай культуры дзяржаўнай установы культуры “Дзятлаўская раённая бібліятэка”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.