Самае цэннае, што ёсць у чалавека — гэта здароўе, яго ж не купіш ні за якія грошы. Здароўе — гэта не проста адсутнасць хвароб, гэта становішча нашага поўнага дабрабыту. 29 кастрычніка у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы ладзілася выстава — кірмаш рэцэптаў “Жадаем здароўя”. Шмат цікавай і карыснай інфармацыі наконт таго, як і з дапамогай чаго можна палепшыць стан свайго здароўя і клапаціцца аб ім можна было даведацца, пазнаёміўшыся з экспанаванай літаратурай. У бібліятэцы таксама аформлена тэматычная паліца па прафілактыцы каранавіруснай інфекцыі.