Са святам жаночым віншуем вас шчыра,
І шчасця вам зычым,здароўя і міру,
Жадаем вам вельмі на гэтае свята,
Каб радасці поўнай была ваша хата.
Хай вас паважаюць і любяць сардэчна,
Хай ваша шчасце прадоўжыцца вечна,
Хай радуюць вас вашы любыя дзеці,
Няхай вам спакойна жывецца на свеце.
Напярэдадні светлага вясновага свята – Міжнароднага жаночага дня 8 Сакавіка супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі павіншавалі сваіх чытачак раёна, якія карыстаюцца бібліятэкай праз бібліобус. Жанчыны пачулі шчырыя словы пажадання пяшчоты, шчасця, сумлення, здароўя, як мага болей усмешак і шчаслівых хвілін у жыцці, атрымалі віншавальныя паштоўкі.