Супрацоўнікі аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду прынялі ўдзел у фестывалі “Жила-была сказка”, які ладзіўся ў г.Масты. Свята ў рамках гуманітарнага праекта “Русская народная сказка как феномен традиционной культуры” арганізавала Мастоўская раённая бібліятэка пры падрымцы фонда “Русский мир”. Для жыхароў і гасцей горада працавалі розныя інтэрактыўвныя пляцоўкі з сюжэтна-гульнявымі праграмамі, майстар-класамі, флэш-мобамі, спектаклямі і творчымі сустрэчамі. Дзятлаўская раённая бібліятэка прадставіла на фестывалі інтэрактыўную пляцоўку “В гостях у сказки” па рускай народнай казцы “Каша из топора”з разнастайнымі забавамі. Для наведвальнікаў пляцоўкі супрацоўнікі бібліятэкі прапанавалі адправіцца ў кругасветнае падарожжа па рускім народным казкам, адгадаць казку з “волшебного музыкального колодца” прыгатаваць кашу з будаўнічага матэрыяла.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.