Выстава – хобі «Жизнь золотой нитью» пазнаёміла наведвальнікаў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэкі з творчасцю Сняжаны Аляксандраўны Піцур. Вышытыя карціны, вышытыя «крастом» — ад гэтай прыгажосці немагчыма адарваць вачэй. Як бачым, вышыўка не толькі, нібы нітачка, звязвае мінулае і сучаснасць, але і паядноўвае сэрцы ў пачуццях дабрыні, міласэрнасці, прыгажосці.