Жукоўшчынская сельская бібліятэка – цэнтр  духоўна-мастацкай спадчыны, у рамках Года малой радзімы, арганізавала кніжна-ілюстрацыйную выставу «Жукоўшчына – гонар і лёс». На выставе прадстаўлены фотаздымкі і гістарычныя даведкі пра палац, які быў пабудаваны пры Эдмундзе Корсаку і праіснаваў да канца 40-х гадоў ХХ стагоддзя. У асобных артыкулах апісана гісторыя спіртзавода маёнтка Жукоўшчына. Адна з паліц выставы прысвечана знакамітай жукоўшчынскай крынічцы. Выставу дапаўняюць фотаздымкі, вершы мясцовых паэтаў аб прыгажосці і непаўторнасці нашай малой радзімы. Выстава знайшла шырокі водгук сярод чытачоў.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.