5 мая да 77 — й гадавіны Вялікай Перамогі і Года гістарычнай памяці ў рамках бібліятэчнага творчага фота-праекта бібліятэкі-бібліобуса ”Мы этой земли продолжение” бібліятэкар пазастацыянарнага абслугоўвання раённай бібліятэкі Марына Лапушка разам з супрацоўнікамі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры Ганнай Харлінскай і Марынай Варган наведалі жыхароў адддаленых вёсакз святочнай акцыяй ”Журавы нашай памяці”. Гасцей сустракаліжыхары вёсак Яцвезь, Апаліна-Басіна, Каменка,Хадзяўляны,Савічы, якія з задавальненнем далучыліся да акцыі. Вяскоўцы ўзгадалі імёны сваіх родных,якія застануцца ў нашых сэрцах навечна,напісалі на белых папяровых журавах свае пажаданні да Дня Перамогі.Таксама наведвальнікі бібліятэкі-бібліобуса змаглі азнаёміцца з кніжнай выставай “9мая — память погибшим,наследство живым”, усе разам праспявалі песню “Дзень Перамогі”. З пажаданнямі моцнага здароўя і мірных сонечных дзён, атрымалі каляровыя паштоўкі-віншаванні.