Жыццё даецца,

каб жыццё тварыць.

Каб светла – залатую яго ніць

віць і далей – любоўю, справай дзейнай

ды словам, што ад справы неаддзельна.

Тварыць.

А.Вярцінскі

 Жукоўшчынская сельская бібліятэка – цэнтр духоўна – мастацкай спадчыны у рамках краязнаўчага праекта “Іх імёны ў гісторыі краю”  працягвае знаёміць сваіх карыстальнікаў з вядомымі землякамі,якія пакінулі прыкметны след у гісторыі сваёй малой радзімы. Наведвальнікам бібліятэкі прапанавана выстава – вернісаж “Жыў мастак калісьці на зямлі”, прысвечаная жывапісцу, майстру гістарычнага жанру, скульптару, сцэнографу Вікенцію Дмахоўскаму, які меў маёнтак у нашай вёсачцы Нагародавічы  Дзятлаўскага раёна.На выставе матэрыялы аб жыцці і творчасці знакамітага земляка, ксеракопія яго карцін “Радзіма” (Двор у Нагародавічах), “Сядзіба ў Туганавічах”, малюнкі Несвіжа, “На начлезе” і інш. Выставу дапаўняе ксеракопія аўтапартрэта.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.