У філіяле “Жукоўшчынская сельская бібліятэка — клуб” адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Аднавяскоўцы”. Удзельнікамі аб’яднання з’яўляюцца актыўныя чытачы бібліятэкі, а тэма сустрэчы — гадзіна шчырай размовы “Жыццё без кнігі не ўяўляю”. Кніга — гэта самы вялікі настаўнік для ўсіх людзей. Нельга ўявіць сабе жыцце без кніг.Яна дапамагае чалавеку вучыцца, стаць адукаваным, даведацца пра ўвесь свет. Таму яе называюць крыніцай ведаў. Гадзіна шчырай размовы прайшла на вясолай ноце. З захапленнем кожны з удзельнікаў параіў адзін аднаму кнігу для чытання.