1 кастрычніка ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы прайшоў Дзень мудрасці і даўгалецця “Жыццёвых лістападаў золата”, прымеркаваны да Дня сталых людзей. Работнікі бібліятэкі шчыра павіншавалі гасцей — людзей сталага ўзросту са святам, пажадалі здароўя і даўгалецця, правялі цікавую віктарыну і пачаставалі гарбатай з цукеркамі.