“Жыве крапівінскае слова” — пад такой назвай у Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы прайшлі гучныя чытанні, прымеркаваныя да 125-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы. Беларуская літаратура багата на таленавітыя творчыя асобы, але нават і сярод іх індывідуальнасць Кандрата Крапівы вылучаецца велічна, непаўторна, ярка. Талент сатырыка асабліва праявіўся ў жанры байкі. Байкі пісьменніка — самабытная з’ява ў беларускай літаратуры.Нямала ўласных афарызмаў пісьменніка ператварыліся ў прыказкі, прымаўкі і атрымалі агульнанародную вядомасць. Менавіта байкі чыталіся на мерапрыемстве — “Дзед і баба”, “Пра цыгана і кабылу”, “Дыпламаваны баран”, “Саманадзейны конь”. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава “Жыве крапівінскае слова”.