Адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі пачалося 28 сакавіка ў філіяле “Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка — цэнтр агульнадаступнай інфармацыі” гульнёвай праграмай “Жыве на ўсёй планеце народ вясёлы — дзеці”. Бібліятэкар расказала, адкуль прыйшло да нас гэтае свята кнігі, павіншавала з вясновымі канікуламі і выказала пажаданне сустракацца часцей у бібліятэцы. Наведвальнікі школьнага лагера “Здаравячок” з задавальненнем удзельнічалі у конкурсах, адказвалі на пытанні казачнай віктарыны, разгадвалі загадкі.