21 лютага ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы  — цэнтры агульнадаступнай інфармацыі прайшоў дзень інфармацыі «Жыві, родная мова!». У праграме дня: выстава — прысвячэнне «Гімн роднай мове», віктарына — гульня  «Таямніцы беларускіх слоў», гучныя чытанні «Пачытай са мной па-беларуску», выстава – агляд «Роднай мовы гук чароўны».

Віктарына-гульня «Таямніцы беларускіх слоў» была праведзена для вучняў ДУА «Казлоўшчынская сярэдняя школа». Мэта мерапрыемства: абуджэнне цікавасці да беларускай мовы, выхаванне любові да беларускага слова, гісторыі свайго народа. Бібліятэкар зрабіла  падарожжа ў беларускую мову, правяла віктарыну; разгадвалі рэбусы, перакладалі беларускія словы на рускую мову, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў конкурсах «Словы – хітруны», «Назаві адным словам», «Выправі памылку». Была аформлена выстава — прысвячэнне «Гімн роднай мове».

Выстава – агляд «Роднай мовы гук чароўны» і гучныя чытанні «Пачытай са мной па- беларуску» былі праведзены ў ДУА «Казлоўшчынскі яслі – сад» для выхаванцаў і іх бацькоў. Бібліятэкар пазнаёміла з кнігамі беларускіх аўтараў, беларускімі народнымі казкамі і зачытала некаторыя вершы.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.