Да Міжнароднага Дня роднай мовы ў філіяле “Наваельнянская ГПБц” 21 лютага ладзілася гадзіна роднай мовы “Жывое ў вяках беларускае слова”, удзельнікамі якога сталі вучні 8 класа Наваельнянскай школы. Бібліятэкар расказала, чаму менавіта 21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы. Сёння ў свеце шмат розных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія-мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. І для нас, грамадзян сваёй краіны, гэта мова — беларуская. Дзеці пачыталі вершы Янкі Купалы, Максіма Танка, Ніла Гілевіча, Пятруся Броўкі пра родную мову, прынялі ўдзел у конкурсе “Хуткі перакладчык”, адказалі на беларускія народныя загадкі, прагаварылі скорагаворкі, пазнаёмілісяз выставай беларускай кнігі “Роднай мовы шматгалоссе”.