Часцей, часцей прыпамінай
Імёны паўшых смерцю храбрых
За родны край, наш мілы край,-
Каб над зямлёй, што млела ў руінах,
Плыў гэты сіні – сіні ранак,
Цвіў гэты белы- белы май,
Часцей, мой друг, прыпамінай!
5 мая Жукоўшчынская сельская бібліятэка – цэнтр духоўна – мастацкай спадчыны прыняла ўдзел у абласной акцыі ”Мы – гэта памяць”. На працягу дня наведвальнікі чыталі творы пра Вялікую Айчынну вайну. У бібліятэцы дзейнічае фотавыстава- памяць “Жывыя вы, ці адышлі ў нябыт, байцы, што Беларусь уратавалі”. На выставе прадстаўлены фотаздымкі ветэранаў Жукоўшчынскага сельскага Савета і матэрыял пра іх баявыя шляхі , спісы воінаў-землякоў, якія загінулі на франтах, спісы воінаў і партызан, якія загінулі пры абароне і вызваленні Дзятлаўскага раёна, фотаздымкі вязнеў Пышка В.А. і Місарэвіч С.А. з вёскі Зачэпічы.