З пачатку года ў філіяле “Данілавіцкая сельская бібліятэка — цэнтр развіцця і падтрымкі чытання” распачаў сваю работу творча-выставачны праект “Литературный подиум”. Праект прадугледжвае арганізацыю кніжных выстаў і штоквартальную дэманстрацыю ў вокнах бібліятэкі. Выставы дазволяць прывабіць увагу жыхароў аграгарадка на кнігі, зацікавіцца імі, а потым  наведаць бібліятэку і ўзяць сабе для чытання.
Зараз  бібліятэка арганізавала выставу-рэкламу “Зима? Снег? Холодно? У нас тепло. Заходи и читай!”. Выстава прадстаўляе літаратуру, як для дарослых  — “Для вас аматары дэтэктыву”, “Женские романы”, так і для дзяцей — “Для вас детишки”. Бібліятэкар прапануе новыя выданні, якія паступілі ў бібліятэку для чытання доўгімі зімовымі вечарамі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.