1 снежня адбылося чарговае пасяджэнне дзіцячага аматарскага абʼяднання “Вясёлы мурашнікˮ, што працуе пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўская раённай бібліятэкі. Удзельнікі абʼяднання — вучні 4 класа ДУА  “Гімназія №1 г. Дзятлаваˮ начале з класным кіраўніком Ганчарук Анастасіяй Аляксандраўнай. Для іх ладзілася экалагічная гульня “Зіновій-сінічнікˮ, якая была прымеркавана да Дня сініц і народнага свята Зіновій-сінічнік. Падчас мерапрыемства ладзіліся гульні, віктарыны, праз якія дзеці пазнаёміліся з птушкамі, якія зімуюць у Беларусі, іх галасамі і цікавымі звесткамі пра птушак.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.