23 красавіка споўнілася 135 год з дня нараджэння Змітрака Бядулі, беларускага паэта і празаіка. З нагоды юбілею ў бібліятэцы прайшло падарожжа па кнігах «Змітрок Бядуля – дзецям». Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з біяграфіяй пісьменніка, раскрыла тэму дзяцінства ў яго творах, якія выклікаюць значную цікавасць. Перад рабятамі паўсталі вобразы дзяцей: працавітыя хлопчыкі з апавядання «Малыя дрывасекі», смешны Андрэйка з апавядання «Летапісцы», загадкавы Сцяпанка з апавядання «Вялікодныя яйкі». Гэтыя і іншыя творы пісьменніка былі прадстаўлены на выставе «Змітрок Бядуля – дзецям».

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.