Да Міжнароднага дня барацьбы з наркотыкамі ў філіяле “Жукоўшчынская сельская бібліятэка-клуб”  прайшла  гадзіна – перасцярогі “Знай: шчаслівых наркаманаў няма”. Мерапрыемства наведалі вучні ДУА “Вучэбна- педагагічны комплекс Жукоўшчынскі дзіцячы сад-базавая школа” 8-9 класаў  разам з настаўнікамі Шаркут Людмілай Іосіфаўнай, Антановіч Марынай Вацлаваўнай.На прыкладзе вядомых людзей — спевакоў, артыстаў, якія ўжывалі наркотыкі і тым загубілі сябе і свой талент, наведвальнікі бібліятэкі маглі зрабіць вынікі, наколькі разбуральнай і смяротнай з’яўляецца залежнасць ад наркатычных вырабаў. У самым росквіце маладосці, таленту, сілы і энергіі загінула мноства людзей. Для бацькоў і вучняў прапанавана інфармацыя аб першых прыкметах ужывання наркотыкаў, куды звяртацца, як сябе паводзіць ў такіх выпадках, падрыхтавана паліца-заклік “Твая будучыня ў тваіх руках”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.