Бібліятэка, як інфармацыйная ўстанова мае патрэбу ў рэкламе сваёй дзейнасці: папулярызацыя бібліяграфічнай прадукцыі, паслуг, інавацыйнай дзейнасці. З гэтай мэтай 11 лютага Дзятлаўская раённая бібліятэка наведала дзяржаўную ўстанову адукацыі “Дзятлаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі” і “Сацыяльна педагагічны цэнтр г. Дзятлава”. Увазе супрацоўнікаў устаноў бібліятэкар прапанавала інфармацыю пра дзейнасць бібліятэкі, рэжыме працы, платных паслугах. Работнікі цэнтра змаглі пазнаёміцца з часопісамі, якія ёсць у наяўнасці ў бібліятэцы.