4 сакавіка з мэтай папулярызацыі кнігі і чытання, правядзення работы бібліятэкі па ваенна-патрыятычнаму выхаванню насельніцтва да Году гістарычнай памяці ў рамках рэкламнай гадзіны “Знайдзі хвілінку пачытацьˮ супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі наведалі Дзятлаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Для супрацоўнікаў аддзела ладзілася тэматычная выстава з аглядам літаратуры “Памятаем пра мінулае — рухаемся ў будучынюˮ, на якой была экспанавана літаратура аб гісторыі, вядомых людзях, помніках гісторыі, аб падзеях аб якіх трэба помніць заўжды, каб рухацца наперад.