30 жніўня з мэтай папулярызацыі кнігі і чытання, правядзення работы бібліятэкі па патрыятычнаму выхаванню насельніцтва да Году гістарычнай памяці ў рамках рэкламнай гадзіны “Знайдзі хвілінку пачытацьˮ супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі наведалі ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятдаўскага раёна”. Для супрацоўнікаў аддзела ладзілася тэматычная выстава з аглядам літаратуры “Памятаем пра мінулае — рухаемся ў будучынюˮ, на якой была экспанавана літаратура аб гісторыі, вядомых людзях, помніках гісторыі, аб падзеях аб якіх трэба помніць заўжды, каб рухацца наперад. У бібліятэку запісаліся новыя чытачы, якім была прапанавана літаратура на розны густ.