Ужо стала традыцыйным наведванне арганізацый і ўстаноў г. Дзятлава аддзелам абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі. У рамках бібліятэчных праектаў “Библиотека вне стены” і “Новости печатного двора” 23 сакавіка супрацоўнікі аддзела наведалі ДУ “Дзятлаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”. Для супрацоўнікаў ладзілася рэкламная гадзіна “Знайдзі хвілінку пачытаць”. Бібліятэкары пазнаёмілі з навінкамі кніг, якімі папоўніўся кніжны фонд, з паслугамі, якія прапануе бібліятэка. Новымі чытачамі бібліятэкі сталі 12 супрацоўнікаў установы.