У рамках рэкламнай гадзіны “Знайдзі хвілінку пачытаць”, з мэтай рэкламы кнігі і чытання, пошуку новых чытачоў, азнакамленнем з платнымі паслугамі, якія прапануе бібліятэка супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі наведалі Дзяржаўную ўстанову “Дзятлаўскі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый”. У рамках 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, бібліятэкары прапанавалі кніжную выставу “Победной дате 80 лет”. На якой экспанавалася літаратура дакументальнага і мастацкага зместу. Падчас рэкламнай гадзіны ў бібліятэку запісалася 10 новых карыстальнікаў.