У рамках бібліятэчнага праекта “Новости печатного двора” з мэтай рэкламы кніжных навінак і папулярызацыі кнігі і чытання 27 верасня супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі з рэкламнай гадзінай “Знайдзі хвілінку пачытаць”наведалі ДУА “Дзіцячы сад №2 г. Дзятлава”. Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з навінкамі літаратуры, правіламі карыстання бібліятэкай, з платнымі паслугамі, якія аказвае бібліятэка і запрасілі наведаць бібліятэку.