У рамках бібліятэчнага праекта “Новости печатного двора” бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі наведалі дзяржаўную ўстанову “Дзятлаўскі раённы цэнтр для забяспэчання дзейнасці бюджэтных арганізацый”. Для супрацоўнікаў установы ладзілася рэкламная гадзіна “Знайдзі хвілінку пачытаць”, ім былі прапанаваны кніжныя навінкі і іншыя цікавыя кнігі, бібліятэка папоўнілася новымі чытачамі.